Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Школы мастацтваў

Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына — гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі ў сферы культуры, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

 

Гісторыя Маларыцкай дзіцячай музычнай школы бярэ свой пачатак у 1964 г., калі яна функцыянавала як філіял Кобрынскай дзіцячай музычнай школы і адразу ж прыцягнула 20 навучэнцаў.

Афіцыйна школа ў г. Маларыце была адкрыта рашэннем Брэсцкага аблвыканкама з 1 верасня 1965 г. На той час ужо было 67 навучэнцаў. Першым дырэктарам быў Л. П. Вінаградаў. Для размяшчэння ўстановы быў выдзелены былы будынак Дома піянераў і школьнікаў. Былі створаны класы баяна, акардэона і фартэпіяна.

Аляксандр Яўгенавіч Саланінка нарадзіўся 31 мая 1961 г. у г. Брэсце. У школьныя гады захапляўся спортам, уваходзіў у склад зборнай каманды вобласці па футболе. Па настаянні мамы закончыў дзіцячую музычную школу, Брэсцкае музычнае вучылішча. Музыка яго захапіла, іграў па 4–6 гадзін, каб паступіць у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, якую паспяхова закончыў па класе валторны (1985).

Намаганнямі начальніка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама У. В. Шэляговіча і аднадумца-энтузіяста В. І. Голіка ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці была створана дзіцячая школа бондарства — першая ў Беларусі. Адкрылася яна 1 верасня 2000 г. у асобным будынку па вул. Камсамольскай. Першым яе дырэктарам быў назначаны архітэктар і дызайнер Васіль Іосіфавіч Голік, якому давялося распрацаваць праграму і вучэбны план, зацвердзіць іх у шасці міністэрствах.

На базе музычнай студыі, якая існавала пры Жабінкаўскім раённым Доме культуры, 15 жніўня 1967 года была створана дзіцячая музычная школа. Першым дырэктарам стаў В. М. Чырко. Будынак, які быў выдзелены пад школу, знаходзіўся ў пасёлку цукровага завода. 1 верасня школа прыняла сваіх першых 70 навучэнцаў.

Дзіцячая мастацкая школа горада Брэста была адкрыта ў верасні 1976 года па ініцыятыве мастака Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941–2013), які і стаў яе першым дырэктарам і выкладчыкам. У тым, што такая школа з’явілася, заслуга таксама тагачаснага начальніка аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама Паўла Андрэевіча Жмайліка (1931–2007). Гэта была першая ў Беларусі дзіцячая мастацкая школа, у сярэдзіне 1980-х у рэспубліцы было ўжо 20 падобных школ.